BE RU EN

Беларусы ўзялі ўдзел у начным рэйдзе спецназа УСУ каля Новай Кахоўкі

  • 25.01.2023, 12:47

Гранатамётнымі стрэламі знішчаны камандны пункт войска РФ.

Уночы з 23 на 24 студзеня група спецыяльнага прызначэння Галоўнай управы выведкі Міністэрства абароны Украіны пры ўдзеле Узброеных Сіл Украіны правяла выведвальны рэйд у тыл расейскіх войскаў у раёне Новай Кахоўкі, што ў акупаванай частцы Херсонскай вобласці.

«Папярэдне, дзякуючы супрацоўніцтву з мясцовымі партызанамі і з дапамогай спецыяльных тэхнічных сродкаў, выведчыкі знайшлі дакладнае месцазнаходжанне перадавога пункта кіравання рашыстаў», - паведамілі ў Галоўнай управе выведкі.

Са звестак ведамства, вайскоўцы высадзіліся на супрацьлеглы бераг Дняпра, дзе, уступіўшы ў бой з ворагам, гранатамётнымі стрэламі знішчылі дом, у якім знаходзіўся камандны пункт.

«Успрыняўшы высадку як спробу прарыву лініі абароны, рашысты адразу прыцягнулі баявыя рэзервы-падраздзяленне Сіл спецыяльных аперацый, авіяцыю і бранятэхніку. Дзякуючы гэтаму выведка атрымала вычарпальныя звесткі ў колькасці, складзе і месцах размяшчэння варожых рэзерваў», - адзначылі ў выведцы.

Як паведамляецца, падчас рэйду ўдалося знішчыць сама меней 12 акупантаў, БТР 82А і захапіць палоннага. Выканаўшы заданне, група вярнулася на правы бераг Дняпра.

Удзел у рэйдзе бралі таксама і беларусы

Як паведамляе «Беларускі добраахвотніцкі корпус», удзел у рэйдзе бралі таксама і беларусы.

«Цяжкі бой і на жаль з боку БДК ёсць страты», – паведамілі ў корпусе.

Быў цяжка паранены адзін з камандзіраў Беларускага добраахвотніцкага корпуса Радзівон «Гена» Батулін, які «вёў наперад групу і адзін з першых сустрэў агонь ворага». Цяпер ён у лякарні.

Апошнія навіны