BE RU EN

Святлана Курс: Беларусь будзе ў Еўразвязе і NATO

  • 25.01.2023, 12:07

Наша краіна стане часткай глабальнага свету.

Беларуская пісьменніца і перакладчыца, лаўрэатка прэстыжнай літаратурнай прэміі Ежы Гедройца Святлана Курс расказала «Салідарнасці», які лёс чакае нашу краіну пасля заканчэння вайны:

- Я веру ў аднаўляльную моц чалавека і вялікую аднаўляльную моц кожнага, нават прыгнечанага грамадства. Яно тэрапеўтызуецца і пойдзе ўгору і наперад.

Па-другое, не ўсе, хто з'ехаў, абавязкова мае вяртацца на стала. Некаторыя, напрыклад, вернуцца і зоймуць пасады ў новай Беларусі, будуць ствараць кіраўнічыя структуры як лакальныя, так і нацыянальныя. А іншыя застануцца на Захадзе, дзе яны будуць дастаткова забяспечанымі, можа быць, нават і ўплывовымі людзьмі і будуць супрацоўнічаць са сваёй краінай.

Беларусь стане часткай глабальнага свету, у якім няма вялікай праблемы жыць у трох местах, пераязджаючы туды-сюды і наладжваючы бізнэс-сувязі. Я не скажу пра масавую міграцыю мільёнамі, але вось такі абмен - культурны, гістарычны, турыстычны, інфармацыйны - ён жа ўзбагачае, мне здаецца.

Мы ўжо будзем у Еўрасаюзе, NATO - і не найгоршымі чальцамі. Так я і бачу нашу будучыню.

Апошнія навіны