BE RU EN

Гарадзенца асудзілі на два гады за «абразу» супрацоўніка міліцыі

  • 25.01.2023, 10:39

Палітвязень працаваў у гарадзенскім філіяле «Белтэлекама».

Суд Ленінскага раёна Гародні 23 студзеня вынес прысуд жыхару горада Даніілу Зайцу.

Яго абвінавацілі ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса), «абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369) і «гвалт альбо пагроза выкарыстання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў» ( арт.364), паведамляе «Вясна».

Судовы працэс, які пачаўся 20 студзеня, вёў суддзя Руслан Гурын.

Данііла Зайца, які працаваў у гарадзенскім філіяле «Белтэлекама», затрымалі за некалькі каментароў у сацыяльных сетках у пачатку кастрычніка 2022 года і змясцілі да суда пад варту.

Сёння суд пастанавіў прызнаць Зайца «вінаватым» і прысудзіў яму пакаранне пазбаўленне волі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на два гады.

Падрабязнасці крымінальнай справы пакуль невядомыя.

Апошнія навіны