BE RU EN

У Чэрвеньскім раёне ў школе распылілі пярцовы балончык

  • 24.01.2023, 16:52

Пацярпелі дзевяць дзяцей.

У вёсцы Грабянцы Чэрвеньскага раёна Менскай вобласці ў школе дзеці распылілі пярцовы балончык. Пацярпелі дзевяць дзяцей. Аб стане пацярпелых 24 студзеня расказалі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усе дзеці былі дастаўленыя ў Чэрвеньскую цэнтральную раённую лякарню. Тут дзецям нададзеная ўся неабходная дапамога. Цяпер усе пацярпелыя знаходзяцца пад назіраннем спецыялістаў у ЦРБ.

Паведамляецца, што стан усіх дзяцей здавальняючы.

Апошнія навіны