BE RU EN

Футбольнаму клубу «Шахцёр» выстаўляюць рахункі

  • 24.01.2023, 9:57

Чэмпіён Беларусі некалькі гадоў не плаціў менскаму гатэлю за начлегі перад матчамі.

Салігорскі футбольны клуб «Шахцёр» завінаваціўся роднаму гораду за арэнду стадыёна «Будаўнік», піша «Трыбуна».

Таксама ў каманды ёсць неаплачаныя рахункі за некалькі гадоў, выстаўленыя менскім гатэлем «Вікторыя Алімп». Доўгі час футбалісты прыязджалі ў Менск за дзень да матча і начавалі ў гэтым атэлі. Цяпер нумар з двума ложкамі плюс сняданак у «Вікторыя Алімп» каштуюць прыкладна 200 рублёў за дзень. У такія нумары звычайна селяць футбалістаў. Аднамесны нумар для галоўнага трэнера каштуе блізу 180 рублёў.

Стаміўшыся прымаць салігорцаў у пазыку, «Вікторыя Алімп» зачынілі перад імі дзверы.

Пасля гэтага «Шахцёр» аблюбаваў гатэль Mariott. У ім двухасабовы нумар каштуе ад 190 даляраў за дзень, а аднаасабовы — ад 170 даляраў. Як піша Tribuna.com, у гэтым гатэлі клуб таксама жыў у пазыку, якая пакуль не выплачаная.

Раней сайт Charter97.org пісаў аб затрыманні былога спартыўнага дырэктара «Шахцёра».

Апошнія навіны