BE RU EN

На металургічным заводзе пад Масквой адбыўся выбух

  • 23.01.2023, 12:25

Ёсць пацярпелыя.

У Расеі на падмаскоўным заводзе кампаніі «Малірэн», якая займаецца металургіяй і арганічнай хіміяй, у Рашалі адбыўся выбух.

Інфармацыю аб гэтым ТАСС пацвердзілі ў экстраных службах.

«На заводзе кампаніі ТАА «Малірэн» у Рашалі адбыўся выбух. На месца ідуць аператыўныя службы», - сказаў суразмоўца агенцтва.

Вядома, што пацярпеў адзін чалавек.

СМІ паведамляюць, што на заводзе нібыта адбыўся тэхналагічны выбух алюмініевага пылу.

Апошнія навіны