BE RU EN

Чаго чакаць ад курсаў валют на гэтым тыдні

  • 23.01.2023, 9:16

Прагноз аналітыка.

Увесь гэты тыдзень азіяцкія фінансавыя рынкі на чале з Кітаем закрытыя з нагоды Новага года паводле месячнага календара, які наступіў у ноч з 21 на 22 студзеня, піша myfin.by.

Важных эканамічных навін на гэтым тыдні не прадбачыцца, таму можна чакаць, што фінансавыя рынкі прадоўжаць бакавое слізгаценне да сярэдзіны наступнага тыдня. А вось пастановы ФРС і ЕЦБ у пачатку лютага могуць задаць тэндэнцыю на найбліжэйшыя два-тры месяцы і больш. Але гэта наперадзе.

Пры існай сітуацыі курс даляра на беларускім рынку можа не спяшаючыся дрэйфаваць уверх да USD/BYN 2,6500. Еўра замацавалася на пазабіржавым рынку Форэкс вышэй за ўзровень у EUR/USD 1,0800, на беларускім валютным рынку гэта адпавядае курсу прыкладна EUR/BYN 2,8500. Расейскі рубель можа падняцца да USD/RUB 70,00 на маскоўскіх таргах. На беларускім рынку гэта адпавядае курсу блізу RUB/BYN 3,8000 за 100 расейскіх рублёў.

Апошнія навіны