BE RU EN

FT: Бразілія і Аргентына хочуць стварыць уласную агульную валюту

  • 22.01.2023, 15:37

Валюта можа атрымаць назву «сюр».

Бразілія і Аргентына рыхтуюцца абвясціць аб стварэнні ўласнай агульнай валюты, а таксама хочуць запрасіць іншыя краіны Лацінскай Амерыкі далучыцца да валютнага блока.

Пра гэта паводле інфармацыі Financical Times будзе абвешчана на саміце ў Буэнас-Айрэсе, падчас візіту бразільскага прэзідэнта Луіза Інасіо Лула да Сілвы ў Аргентыну, які адбудзецца ўвечары 22 студзеня.

Бразілія прапануе назваць новую валюту «сюр». Першы час валюта будзе існаваць паралельна з бразільскім рэалам і аргентынскім песа.

Паводле ацэнак FT, валютны саюз, які можа ахапіць усю Лацінскую Амерыку, складзе амаль 5% сусветнага ВУП. У сваю чаргу найбуйнейшы ў свеце валютны саюз, еўра, ахоплівае амаль 14 працэнтаў сусветнага ВУП у даляравым эквіваленце.

Аднак на рэалізацыю праекта можа спатрэбіцца шмат гадоў, бо Еўропе спатрэбілася 35 год, каб стварыць еўра.

Як пісаў сайт Charter97.org, Бразілія і Аргентына абмяркоўвалі агульную валюту за апошнія некалькі гадоў, але перамовы праваліліся праз супраціў цэнтральнага банка Бразіліі.

Апошнія навіны