Моцны пажар у Іркуцкай вобласці РФ: Гараць цыстэрны з палівам для войска
- 21.01.2023, 10:09
Бензавоз успыхнуў проста на чыгуначных шляхах.
У Іркуцкай вобласці, у горадзе Ангарск, адбыўся пажар на нафтабазе. Загарэўся бензавоз і некалькі чыгуначных цыстэрнаў.
Пра гэта паведамляе ТСН са спасылкай на мясцовыя тэлеграм-каналы і прэс-службу рэгіянальнага МНС.
Паводле папярэдняй інфармацыі, пажар узнік, калі запраўлялі бензавоз. Спачатку загарэлася паліва. Потым агонь перакінуўся на тры цыстэрны чыгуначнага цягніка, якія знаходзіліся побач.
Асноўная версія ратавальнікаў – гэта парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі падчас запраўкі цыстэрны.
Паводле звестак прапагандысцкага тэлеканала Мінабароны РФ "Звязда", плошча пажару на нафтабазе складае 400 кв. м. Удзельнічаюць 35 чалавек. Пра пацярпелых не паведамляецца.