BE RU EN

Палітвязень Сцяпан Латыпаў адправіў шчырае віншаванне сваім суседзям

  • 2.01.2023, 21:28

Цяпер Латыпаў знаходзіцца ў магілёўскай турме №4.

Сябры палітвязня Сцяпана Латыпава падзяліліся паштоўкай, у якой ён віншуе з Новым годам сваіх суседзяў.

«Няхай у гэтыя святы яны весяляцца як мага больш шчыра і звіняць келіхамі як мага гучней. Бо недзе далёка-далёка за лясамі і палямі іх аблавухі стройны сусед прыслухоўваецца да ветру за кратамі, што данясе такія цёплыя і хатнія гукі», — напісаў палітвязень.

Сцяпан Латыпаў асуджаны на 8,5 год калоніі. Суд Івацэвіцкага раёна 15 верасня пастанавіў перавесці яго на два гады на турэмны рэжым. У ліпені Латыпаў на знак пратэсту супраць дзеянняў адміністрацыі папраўчай калоніі №22 глытаў лязо і рэзаў вену на руцэ. За гэта яго на 17 дзён адпраўлялі ў штрафны ізалятар.

Апошнія навіны