BE RU EN

У Пінску кіроўца Audi знёс тры пралёты агароджы

  • 2.01.2023, 20:45

Высветлілася, што ў яго няма пасведчання кіроўцы.

У Пінску бяспраўнік на Audi не даў рады кіраванню і ўчыніў аварыю, паведамілі ў ДАІ УУС Берасцейскага аблвыканкама.

Аварыя здарылася 2 студзеня а 12.50. З інфармацыі інспектараў, 39-гадовы кіроўца Audi рухаўся па вуліцы Берасцейскай. Паблізу дома № 48 ён не даў рады кіраванню і выехаў за межы дарогі, дзе зруйнаваў тры пралёты агароджы.

У выніку ДТЗ мужчына не пацярпеў. Высветлілася, што ён не меў пасведчання кіроўцы.

Апошнія навіны