BE RU EN

У Гародні падтапіла пантонны мост

  • 2.01.2023, 14:19

Вада ў Нёмане паднялася.

У Гародні закрылі пантонны мост, які навялі праз Нёман падчас рамонту Новага моста.

Як паведамляе NewGrodno, вада ў Нёмане паднялася і затапіла спускі з пантоннага моста. Сам мост застаецца над вадой.

Вайскоўцы ўдзень у панядзелак прывезлі дадатковыя пантоны, каб датачыць перапраўку і аднавіць праход па ёй.

Апошнія навіны