BE RU EN

Экс-кіраўнік НАК Беларусі: Усё вяртаецца да фармату «спартакіядаў калгасу»

  • 19.01.2023, 17:06

У Беларусі ідзе татальная дэградацыя спартовай галіны.

Экс-генеральны сакратар НАК Беларусі Анатоль Котаў расказаў «Салідарнасці» пра актуальную сітуацыю ў беларускім спорце:

– За выключэннем некалькіх відаў спорту, у Беларусі ідзе татальная дэградацыя спартовай галіны. Бо зрабілі стаўку на лаяльнасць, а яна ніколі не прыносіць пладоў. Затое спаборніцтваў узроўню СНД будзе шмат – якраз цяпер НАК Беларусі зацвердзіў склад дэлегацыі на зімовыя гульні «Дзеці Азіі», у жніўні адбудуцца чарговыя гульні СНД у Менску... Усё вяртаецца да фармату «спартакіядаў калгасу», – заявіў эксперт.

Як раней пісаў сайт Charter97.org, Беларусь і РФ выключылі са спісу краінаў-транслятарак Алімпійскіх гульняў найбліжэйшых дзесяці гадоў.

Апошнія навіны