«Украінская праўда»: Следам за Арэстовічам рушыць следам хваля гучных адставак
- 19.01.2023, 14:10
З вялікай дзеллю імавернасці, будзе звольнены першы намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны.
Следам за Аляксеем Арэстовічам з Офіса прэзідэнта Украіны неўзабаве, з вялікай доляй імавернасці, будзе звольнены першы намеснік кіраўніка Офіса Кірыл Цімашэнка.
Пра гэта ў сваім Тэлеgram-канале паведаміла выданне «Украінская Праўда» са спасылкай на інфармацыю адразу некалькіх крыніц.
Больш за тое, разам з ім могуць пакінуць сваю пасаду адразу некалькі кіраўнікоў абласцей, якія звязаны з Цімашэнкай.
«Усё больш і больш нашых суразмоўцаў кажуць аб тым, што найбліжэйшым часам пасады намесніка кіраўніка ОПУ можа пазбавіцца Кірыла Цімашэнка. Таксама звольніць могуць некалькіх старшыняў АДА, звязаных з Цімашэнкай», - адзначана ў паведамленні.
Інфармацыю пацвярджае і выданне «Бабель» – крыніцы ў Вярхоўнай Радзе таксама паведамляюць аб будучым звальненні. Прычына пакуль невядомая, аднак гэта можа адбыцца найбліжэйшым часам, удакладняюць суразмоўцы выдання.
Напярэдадні на звальненне Цімашэнкі намякнуў дэпутат Украіны Яраслаў Жалязняк у сваім Telegram-канале.
Яшчэ адзін нардэп Аляксей Ганчарэнка таксама паведаміў, што ў Офісе прэзідэнта Украіны будуць звальненні. Паводле ягоных звестак, неўзабаве сваю пасаду можа страціць яшчэ адзін міністр з урада. Са звестак журналістаў, Цімашэнка ў АП адказвае за «вялікае будаўніцтва» і аднаўленне краіны пасля расейскага ўварвання. Раней ён стаў фігурантам буйнога скандалу, калі стала вядома пра раскошны лад жыцця чыноўніка.