BE RU EN

У Варшаве можа з'явіцца беларуская школа

  • 16.01.2023, 21:50

Беларусы збіраюць подпісы.

У Варшаве можа з'явіцца беларуская школа, але для гэтага трэба за тыдзень сабраць як мага больш подпісаў.

Як паведамляе Рух Беларускай Салідарнасці, з'явілася магчымасць падаць заяўку на атрыманне будынка для беларускай школы (1–8 клас).

Беларусаў заклікаюць паставіць подпісы з 16 да 21 студзеня ў офісе «Беларускай Салідарнасці» або самастойна спампаваць бланк і сабраць подпісы ў сяброў і знаёмых. Подпісы прымаюцца толькі ад беларусаў, якія жывуць у Варшаве.

Апошнія навіны