BE RU EN

У ЗША назвалі мабільныя аплікацыі беларусаў, якія патрапілі ў сусветныя лідары

  • 14.01.2023, 16:50

Адна з аплікацый – Flo Health.

Амерыканскае аналітычнае агенцтва data.ai у справаздачы аб стане мабільнага рынку за 2023 год прадставіла рэйтынг, у якім шэраг лідзіруючых пазіцый займаюць беларускія распрацоўшчыкі. У рэйтынг увайшлі дзевяць катэгорый мабільных аплікацый: ежа і напоі, здароўе і спорт, гульні, рэтэйл, сацыяльныя медыя, стрымінгавыя сэрвісы, падарожжы, фінансы, піша «Камсамолка».

Так, гіперказуальны праект Count Masters FreePlay паводле вынікаў 2022 года ўвайшоў у топ-10 па сцягванню.

Распрацаваная ў Беларусі аплікацыя для жаночага здароўя кампаніі Flo Health заняла шостае месца па колькасці глабальных загрузак, а па расходах карыстальнікаў займае пятае месца.

Кампанія з беларускімі каранямі SayGames сярод сусветных лідараў сярод кампаній з найбольшай колькасцю установак. Паводле вынікаў 2022 года - пятае месца.

Дарэчы, аналітыкі адзначаюць, што колькасць новых загрузак аплікацый павялічылася на 11% - да 255 млрд, а на 3% вырас сярэдні час, які праводзіцца карыстальнікамі ў аплікацыях - блізу пяці гадзін у дзень.

Апошнія навіны