BE RU EN

За дрыфце на коле ў Магілёве хлопцаў пазбавілі пасведчанняў кіроўцы

  • 12.01.2023, 20:29

Пакатушкі былі зафіксаваныя на камеру вонкавага назірання.

Некалькі хлопцаў учора позна вечарам надумалі пакатацца бокам на кругавым скрыжаванні ў Магілёве. Дрыфт прыйшоўся не па душы жыхарам дамоў, якія стаяць непадалёк ад скрыжавання: маторы раўлі і не давалі адпачыць. На месца выехалі супрацоўнікі ДАІ, піша «Онлайнер».

Пакатушкі былі зафіксаваныя на камеру вонкавага назірання. Здымалі хлопцаў і з вокнаў шматпавярхоўкі.

У ДАІ паведамілі аб выніках паездкі: «21-гадовы малады чалавек заплаціць штраф 259 рублёў, 24-гадовы магілёвец пазбаўлены правоў на 1 год і таксама заплаціць штраф. Трэці кіроўца таксама прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. На ўсіх парушальнікаў па выніку складзена 24 пратаколы».

Апошнія навіны