SpaceX збірае гіганцкую ракету Starship
- 11.01.2023, 21:49
Палёт можа адбыцца ўжо ў лютым.
SpaceX рыхтуецца да першага ў гісторыі арбітальнага выпрабавальнага палёту праграмы Starship, які можа стартаваць ужо ў наступным месяцы.
«У нас ёсць рэальныя шанцы на канец лютага. Спроба запуску ў сакавіку выглядае вельмі верагоднай», - заявіў гендырэктар SpaceX Ілан Маск на сваёй старонцы ў Twitteer.
Запуск адбудзецца з базы кампаніі Starbase у Паўднёвым Тэхасе. Гэтая знакавая місія, відавочна, будзе складацца з прататыпу Super Heavy пад назовам Booster 7 і карабель Ship 24 Starship.
Starship складаецца з велізарнага паскаральніка першай прыступкі пад назвай Super Heavy і верхняй прыступкі вышынёй 165 футаў (50 метраў), вядомага як Starship, абодва з якіх прызначаны для поўнага паўторнага выкарыстання.
У перспектыве Starship будзе перавозіць людзей і грузы на Месяц і Марс.
Раней арбітальны палёт ужо неаднаразова адкладаўся, у асноўным з-за праблем з атрыманнем ліцэнзіі на запуск ад Федэральнага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі ЗША. Толькі на экалагічную экспэртызу ў кампаніі спатрэбілася некалькі месяцаў.