BE RU EN

Прэзідэнт Літвы: Рэжым Лукашэнкі мае патрапіць пад санкцыі як блізкі хаўруснік РФ

Рэжым актыўна ўдзельнічае ў вайне супраць Украіны.

У дачыненні да Беларусі маюць быць уведзеныя новыя санкцыі, бо яна ўцягнутая ў распачатую Расеяй вайну супраць Украіны, заявіў выданню «Позірк» прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа.

Такім чынам ён пракаментаваў заяву старшыні Еўрапейскай камісіі Урсулы фон дэр Ляен аб новых абмежавальных захадах у дачыненні да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

«Пакуль рана рабіць якія-небудзь канкрэтныя высновы, - сказаў Наўседа. - Але гэта (увядзенне новых санкцый - рэдакцыя) вельмі лагічна, бо Беларусь актыўна ўдзельнічае ў вайне супраць Украіны. Мы маем пакараць і ўвесці санкцыі не толькі ў дачыненні да Расеі, але і ў дачыненні да Беларусі як блізкага хаўрусніка Расеі. І я вельмі спадзяюся, што для рэалізацыі гэтых санкцый стане палітычнай волі».

Нагадаем, на прэсавай канферэнцыі 10 студзеня фон дэр Ляен анансавала новыя санкцыі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі за падтрымку вайны ва Украіне.

Апошнія навіны