BE RU EN

Блашчак: Польшча пераносіць лінію абароны да меж з РФ і Беларуссю

Варшава будзе прадугледжваць займанне абароны не на рацэ Вісле, як дашней, а беспасярэдне на мяжы.

Кіраўнік Мінабароны Польшчы Марыюш Блашчак заявіў, што Польшча мяняе падыход да абароны краіны ад магчымай узброенай агрэсіі РФ, якая цяпер будзе прадугледжваць займанне абароны не на рацэ Вісле, як даўней, а беспасярэдне на мяжы з РФ і Беларуссю. Аб гэтым ён сказаў у інтэрв'ю выданню I.pl.

Паводле слоў Блашчака, наваствораная 1-я пяхотная дывізія Легіёнаў мае эфектыўна закрыць доступ да Польшчы.

“Мы адмаўляемся ад дактрыны, якая дзейнічала шмат гадоў, падчас кіравання цяперашняй апазіцыі. Тады меркавалася, што абарона Польшчы пачнецца толькі на лініі Віслы, і мы без бою аддамо ўсходнюю частку краіны. Гэта магло б прычыніцца да трагедый, якія мы бачылі ў Бучы ва Украіне. Таму мы маем быць моцнымі і вельмі моцнымі менавіта на ўсходзе нашай краіны, бо тут праходзіць галоўная лінія нашай бяспекі і незалежнасці», - адзначыў ён.

Апошнія навіны