З пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ СБУ выкрыла больш за 600 расейскіх агентаў і шпіёнаў
- 10.01.2023, 21:03
Спецслужба расследуе больш за 1,5 тысячы крымінальных спраў.
Служба бяспекі Украіны за час поўнамаштабнага ўварвання РФ выкрыла больш за 600 расейскіх агентаў і шпіёнаў. Аб гэтым 10 студзеня паведаміла прэс-служба СБУ.
"За гэты перыяд СБУ выкрыла больш за 600 расейскіх агентаў і шпіёнаў, якія праводзілі выведвальна-падрыўную дзейнасць супраць нашай дзяржавы", – гаворыцца ў паведамленні.
З пачатку поўнамаштабнай агрэсіі РФ спецслужба расследуе больш за 1,5 тысяч крымінальных сапраў паводле факту дзяржаўнай здрады і шпіянажу. Больш за 340 з іх перададзеныя ў суд.
«З усіх выкрытых фактаў контрвыведка Службы бяспекі праводзіць сістэмную працу па прыцягненні да адказнасці ўсіх вінаватых асоб», - дадалі ў СБУ.