BE RU EN

Дзейнасць усіх кас у беларускіх крамах абяцаюць аднавіць да 13 студзеня

Хіба ў праграмным забеспячэнні касавага абсталявання здарылася 2 студзеня.

У міністэрстве падаткаў і збораў расказалі, што дзейнасць 87% касавага абсталявання пасля хібы была адноўленая і дадалі, што да 13 студзеня канчаткова адновяць дзейнасць касавага абсталявання "Тусон". Падрабязнасці расказала БелТА намесніца начальніка ўправы электронных сістэм кантролю галоўнай управы кантролю і рэалізацыі тавараў і паслуг МПЗ Вольга Тараканава.

Яна патлумачыла, што касавыя апараты не працавалі з прычыны памылкі ў праграмным забеспячэнні фіскальнага рэгістратара. І ўдакладніла, што праблема не была звязаная з дзейнасцю сродку кантролю падатковых органаў.

- На сёння адноўленая работа 87,4% касавага абсталявання.

Тараканава праінфармавала, што астатняе касавае абсталяванне або выкарыстоўваецца ў дробных крамах, або не з'яўляецца крытычным для гандлёвага аб'екта. І адзначыла, што яго ў працоўным парадку аднаўляюць суб'екты.

Акрамя таго, яна сказала, што паводле кампаніі "Тусон", аднаўленне плануюцца закончыць да 13 студзеня.

Нагадаем, што 2 студзеня 2023 года ў Беларусі здарылася хіба ў праграмным забеспячэнні касавага абсталявання кампаніі "Тусон", якая займаецца абслугоўваннем касавых апаратаў. У краіне не працавалі паліўныя станцыі і шэраг крам.

Апошнія навіны