BE RU EN

«Вывезлі 12 камазаў, 610 у Макееўцы загінулых!»

ГУР апублікавала перахоп размовы акупанта аб стратах РФ.

Звычайныя салдаты Расеі пацвярджаюць страты мабілізаваных у Макееўцы, насуперак афіцыйнай прапагандзе. Пра гэта заявіла Галоўная ўправа разведкі Міністэрства абароны Украіны, апублікаваўшы 10 студзеня ў Facebook перахоп размовы акупанта.

«Тэлефанаваў Сярога Алёнкін. Ён асабіста перавозіў целы вось гэтых з Макееўкі, вось дзе шпіталь, карацей. Кажа, 610 у Макееўцы загінулых! 12 КамАЗаў, кажа, я вывез», – кажа суразмоўніца акупанта.

«Я ж табе сказаў, а ты мне: «Не, 63!» - адказвае ён.

Жанчына пытаецца, чаму тады ўлады замоўчваюць сапраўдныя маштабы. Акупант адказвае, што гэта каб не паднялі бунт.

«Алёнкін кажа, Сярога сядзіць, проста за галаву схапіўся, яму дрэнна, ён не ведае, што рабіць, сядзіць, плача. А ў яго там сябар яшчэ загінуў у шпіталі, калі шпіталь бамбавалі», – кажа жанчына.

Акупант яе абрывае і кажа, што тэлефануе, каб развеяцца, а не абмяркоўваць кепскія навіны.

Жанчына пераводзіць тэму на святкаванне Новага году і кажа, што выступ прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна – «самы ганебны», які яна бачыла.

Таксама яна расказала, што сын ейнай знаёмай, які знаходзіўся ў шпіталі з кантузіяй і пераломам вачніцы, надумаў у Новы год выпіць піва. Паводле ейных слоў, гэта заўважыў камандзір і адправіў яго недалечанага зноў на пазіцыі за «парушэнне рэжыму».

Апошнія навіны