Ударны дрон УСУ прамым трапляннем знішчыў бліндаж расейцаў
- 10.01.2023, 18:55
Відэафакт.
Самалёты і гелікоптары Сілаў абароны Украіны за мінулы дзень нанеслі васямнаццаць удараў па месцах канцэнтрацыі жывой сілы, узбраення і ваеннай тэхнікі расейскіх акупантаў і яшчэ тры па пазіцыях зенітна-ракетных комплексаў РФ.
Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Генеральнага штаба УСУ.
Таксама абаронцы Украіны актыўна выкарыстоўваюць беспілотную авіяцыю.
Напрыклад, 24-я асобная механізаваная брыгада УСУ імя караля Данііла, якая ваюе на Бахмуцкім кірунку, паказала, як аператар дрона скінуў гранату прама ў бліндаж акупантаў.
Відэа апублікаваў тэлеграм-канал «Аператыўны УСУ».