На выездзе з Беларусі ў Расею ўтварыўся затор
- 10.01.2023, 18:43
Колькасць фураў на мяжы расце.
Чарга з аўтамабіляў утварылася на пункце пропуску Чырвоная Горка ў Смаленскай вобласці праз розніцу ў арганізацыі руху ў Беларусі і Расеі, паведаміў прадстаўнік прэс-службы памежнай управы ФСБ Смаленскай вобласці.
Пра вялікі затор на адрэзку дзяржмяжы з боку Беларусі сталі паведамляць расейскія СМІ яшчэ ў панядзелак.
У цяперашні момант на Чырвонай горцы рух легкавога аўтатранспарту не абцяжараны, але назіраецца вялікая колькасць грузавых аўтамабіляў.
На мяжы Беларусі з краінамі Еўразвязу, паводле звестак Дзяржпамежкамітэта на 16.00 10 студзеня, пуста.