Атракцыён «нечуванай шчодрасці» па-беларуску
- 10.01.2023, 17:34
Крама бытавой тэхнікі ўразіла зніжкамі.
У цяперашніх рэаліях многія беларусы пільную ўвагу звяртаюць на цэннікі са зніжкамі.
Але, мабыць, падобны «атракцыён нечуванай шчодрасці» сустрэнеш не так часта.
Наведвальнікі «5 элемента» былі здзіўленыя нябачанымі зніжкамі, піша тэлеграм-канал «Хартыя-97%».
На пральныя машыны яна складае ад 1 да 96 капеек.