Ва Украіне ліквідаваны камандзір спецназа УС РФ
- 10.01.2023, 16:45
Падпалкоўнік паспеў засвяціцца ў Сірыі і іншых краінах Блізкага Усходу.
Ва Украіне ліквідаваны акупант высокага афіцэрскага звання - камандзір адной з груп часткі спецыяльнага прызначэння «Сенеж» галоўнай выведвальнай управы УС РФ падпалкоўнік Барыс Уладзіміравіч Міхееў 1985 года нараджэння.
Пра гэта паведаміў блогер і ўкраінскі патрыёт з акупаванага Данецка Necro Mancer, які адсочвае некралогі ў расейскіх сродках масавай інфармацыі, сацыяльных сетках і рэсурсах сілавых структур.
Міхееў нарадзіўся ў Омску, скончыў Новасібірскую вышэйшую вайсковую камандную вучэльню. Неаднаразова змагаўся ў Сірыі і іншых краінах Блізкага Усходу, за што быў узнагароджаны двума ордэнамі мужнасці.
З самага пачатку ўдзельнічаў ва ўварванні ва Украіну. Чацвёртага жніўня 2022 года разам са сваёй выведвальнай групай трапіў пад мінамётны абстрэл. Быў паранены, сканаў у шпіталі ад страты крыві. Пасмяротна ўзнагароджаны Пуціным званнем героя РФ.
Закрыты пункт сталай дыслакацыі воінскай часці №92154 («Сенеж») размяшчаецца ў горадзе Сонечнагорску Маскоўскай вобласці.