На паўночным усходзе Масквы адбыўся моцны пажар
- 10.01.2023, 16:26
Плошча ўзгарання склала тысячу квадратных метраў.
Плошча пажару ў аднапавярховым будынку на паўночным усходзе Масквы склала тысячу квадратных метраў, паведамляецца на сайце ГУ МНС РФ.
Паводле папярэдніх звестак гарыць аўтацэнтр на вуліцы Дабралюбава. Цяпер у цэнтральнай частцы складскога памяшкання ёсць пагроза распаўсюджвання агню. Таксама ёсць пагроза пераходу агню на суседнія склады і адміністратыўную частку будынка.
Пажару прысвоены трэці ранг складанасці. Цяпер інфармацыі аб пацярпелых няма.
Паводле інфармацыі расейскіх СМІ, з памяшкання самастойна эвакуяваліся 233 чалавекі.