УСУ даюць «прыкурыць» акупантам у Салядары
- 10.01.2023, 16:11
Даслоўна ў 10 кіламетрах ад Салядара размешчаны горад Бахмут.
Украінскія вайскоўцы паказалі кадры, як адбіваюць атакі расейскіх вайскоўцаў і наймітаў ПВК «Вагнер» у Салядары Данецкай вобласці. 10 студзеня расейцы працягваюць штурмаваць пазіцыі Узброеных сіл Украіны.
Пра гэта паведамляе «Апостроф» са спасылкай на паведамленні і відэа ў сетцы. Відэа можна паглядзець тут.
Як расказаў адзін з украінскіх байцоў, у расейскіх акупантаў поспехі мінімальныя, ім ненадоўга ўдаецца ўтрымліваць занятыя пазіцыі.
- Дакладваю - адбіліся, у оркаў ёсць мінімальныя поспехі, але пазіцыйныя, бо тут пазіцыі з рук у рукі пераходзяць часта. Сёння працуем у Салядары, дзе часовы перапынак, калі яго можна так назваць, паміж штурмамі. На відэа шалом пасля аскепка - у шапцы нарадзіўся брацік, - кажа ён.
Даслоўна ў 10 кіламетрах ад Салядара размешчаны горад Бахмут, які для расейцаў з'яўляецца галоўнай аператыўнай задачай. Акупанты спрабуюць яго абысці з поўначы, як сцвярджалі раней экспэрты.