У акупаваным Крыме раздаюцца выбухі
- 10.01.2023, 15:41
Акупанты заявілі аб рабоце СПА.
У апошнія дні, а то і месяцы, у часова акупаваным Крыме неспакойна.
Так і сёння, 10 студзеня, адразу ў двух найбуйнейшых гарадах чуваць выбухі. Мясцовыя здымаюць відэа, дзе ў небе відаць след ад ракеты. Відэа апублікаваў тэлеграм-канал «Perepichka News». З ягоных звестак, такое відовішча мясцовыя назіралі з Сімферопаля.
На яшчэ адным апублікаваным відэа бачны чорны дым у небе над горадам. Паводле інфармацыі апублікаваўшага яго пабліка, кадры зробленыя ўжо ў Севастопалі.
Дарэчы, адлегласць паміж Севастопалем і Сімферопалем - 78 км.
Пасля мясцовыя прарасейскія тэлеграмы-каналы пачалі публікаваць навіны, маўляў, дым у небе і ракеты - гэта следства трэніроўкі разлікаў комплексаў СПА. Такія цяпер праходзяць у Севастопалі. Расейскія СМІ спасылаюцца на заявы губернатара горада Міхаіла Разважаева.
Як раней паведамляў сайт Charter97.org, у Крыме пачаўся беспрэцэдэнтны ўсплёск руху супраціву супраць расейскай акупацыі.