З'явілася відэа дзёрзкага нападу ўкраінскага спецназа пад Бахмутам
- 10.01.2023, 14:45
Украінскія байцы ліквідавалі 13 і ўзялі ў палон 5 расейскіх вайскоўцаў.
Як паведамляў сайт Charter97.org, у выніку дзёрзкага нападу ўкраінскага спецназа былі знішчаныя пазіцыі расейцаў пад Бахмутам. У выніку праведзенай аперацыі воіны Сіл спецаперацый ліквідавалі 13 і ўзялі ў палон 5 расейскіх вайскоўцаў.
Прэс-служба Сіл спецыяльных аперацый Украіны апублікавала відэа, як байцы ССА ўначы заходзяць у варожы акоп і знішчаюць узводны апорны пункт ворага.