Украінскі вайсковы аналітык распавёў, калі можа пачацца наступ з Беларусі
- 10.01.2023, 16:46
Андрэй Каваленка мяркуе, што ў ім будуць удзельнічаць і беларускія вайскоўцы.
Расейскія войскі могуць пачаць наступ з Беларусі ў сакавіку-красавіку 2023 года.
Менавіта для гэтага і патрэбныя вайсковыя вучэнні, якія РФ распачала ў Беларусі.
Баец тэрабароны, вайсковы аналітык Андрэй Каваленка мяркуе, што расейскія акупанты хочуць да вясны максімальна навучыць беларускае войска да такога стану, калі яно зможа ўдзельнічаць у наступальнай аперацыі.
Такое меркаванне ён выказаў у інтэрв'ю «Главреду»
Каваленка адзначае, што наступаць на падрыхтаваныя ўмацаваныя і замінаваныя пазіцыі вельмі цяжка нават для прафесійнага войска. Таму акупанты спрабуюць рыхтаваць да гэтага беларускіх вайскоўцаў.
«Расейцы хочуць, каб у сакавіку-красавіку беларускія вайскоўцы маглі працаваць. Бо тактыка і кіраванне войскамі - гэта працяглы працэс. І відаць, што расейцы цяпер выпрацоўваюць у беларускіх вайскоўцаў разуменне таго, як адбываецца кіраванне боем, войскамі ў Расеі. Каб і батальёны, і камандзіры падраздзяленняў разумелі, чаго ад іх патрабуюць расейскія генералы», - кажа вайсковы аналітык.
Як пісаў сайт Charter97.org, гетман УСУ Валерый Залужны заявіў, што ў лютым Расея можа пайсці на Кіеў з Беларусі.