Кіраўніца Еўракамісіі паабяцала ўвесці новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
- 10.01.2023, 14:32
Пад абмежавальныя захады патрапіць і Іран.
Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен анансавала новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі праз суўдзел у вайне ва Украіне. Гэтую заяву яна зрабіла на супольнай прэс-канферэнцыі з кіраўніком Еўрарады Шарлем Мішэлем і генеральным сакратаром NATO Енсам Столтэнбергам пасля падпісання дэкларацыі аб супрацоўніцтве ЕЗ і NATO, паведамляе Reuters.
«Мы будзем ціснуць на Крэмль столькі, колькі спатрэбіцца, з дапамогай жорсткага рэжыму санкцыяў. Мы распаўсюдзім гэтыя санкцыі на тых, хто ў вайне падтрымлівае Расею, такія краіны як Беларусь ці Іран», - заявіла фон дэр Ляен.
Адзначым, што рэжым Лукашэнкі не трапляў у апошнія пакеты санкцыяў, якія ўводзіў Еўразвяз.