BE RU EN

Стала вядома аб стане параненых байцоў палка Каліноўскага

Беларусы ўдзельнічалі ў абароне Бахмута.

Некалькі байцоў палка Каліноўскага, якія ўдзельнічалі ў дзвюх буйных аперацыях на ўскраіне Бахмута, атрымалі раненні.

Сітуацыю падчас прэс-канферэнцыі пракаментавала камандзір эвакуацыйнай групы батальёна «Волат» з пазыўным «Поўнач»:

- 31 снежня і 3-4 студзеня ў нас былі дзве буйныя аперацыі на ўскраінах Бахмута. 31-га ў нас было шэсць параненых, два чалавекі з асколачнымі раненнямі, чацвёра кантужаных рознай цяжкасці, сярод якіх я. На гэты момант лячэнне праходзяць усе воіны. Воіны з кулявымі раненнямі знаходзяцца ў лякарні. Два з іх з раненнямі ў грудную клетку, адзін з раненнем у вобласць шыі. Дзяніс Урбановіч, пазыўны «Ваўкалак», быў паранены ў грудную клетку. Раненне даволі цяжкае, але пры гэтым цяпер ужо ў стабільным стане і папраўляецца.

Таксама полк Каліноўскага пацвердзіў, што параненыя беларускія байцы ва Украіне атрымліваюць ад дзяржавы бясплатную медыцынскую дапамогу і выплаты нараўне з украінскімі калегамі. Таксама на днях полк атрымаў ад мэра Жытоміра ў падарунак аўтамабіль, камплекты зімовай формы, генератары і дрон.

Апошнія навіны