BE RU EN

NYT: У Бахмуце войска Украіны змяніла сваю стратэгію

Супраціўнікі сышліся лоб у лоб у адной з самых працяглых бітваў за ўсю вайну.

Раніцай у мінулую пятніцу камера ўкраінскага беспілотніка заўважыла расейскага салдата, які нясмела рухаўся паміж дрэвамі ў наваколлях Бахмута. У гэты ж час варожы напад працягваўся на ўсходнім баку горада.

Аператар беспілотніка зафіксаваў каардынаты і адправіў іх камандзірам артылерыстаў. Праз некалькі хвілін украінская артылерыя ўдарыла па дамах, дзе хаваліся расейцы. На экране аператара беспілотніка было відаць, як хмара дыму пасля ўдару ціха падымаецца ўгару. У той жа дзень з раёна на ўсходзе Бахмута з грукатам вырваўся браняваны эвакуацыйны аўтамабіль з параненымі ўкраінскімі жаўнерамі. Абаронцы Украіны таксама пацярпелі ад варожых удараў.

Гэтая змрочная бітва зайшла ў тупік і набыла рытм бою за тытул чэмпіёна ў суперцяжкай вазе. Супраціўнікі сышліся лоб у лоб у адной з самых працяглых бітваў за ўсю вайну. Яна моцна кантрастуе з украінскай стратэгіяй на іншых кірунках фронту, дзе ўкраінскае войска прымушала расейцаў адступіць, пазбягаючы наўпроставага сутыкнення і выкарыстоўвала майстэрскія манеўры, падман і заходнюю дальнабойную зброю, прыводзіць артыкул New York Times «Люстэрка тыдня. Украіна».

«На раннім этапе вайны ўкраінская ўлада вагалася ў пытанні ўступлення ў маштабныя баі накшталт тых, якія ідуць у Бахмуце. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў рэдкія хвіліны публічнага сумневу разважаў над тым, ці вартая смерць амаль 100 украінскіх жаўнераў кожны дзень у Севераданецку і Лісічанску таго, каб і далей змагацца за разбураныя гарады. Але на гэты раз ніякіх сумневаў няма», - піша выданне.

І новае даследаванне сведчыць, што смяротныя гарадскія баі мінулым летам былі не такімі ўжо бессэнсоўнымі, як, магчыма, здавалася ў той час. Інстытут замежнапалітычных даследаванняў (Foreign Policy Research Institute) апублікаваў аналіз двух перадавых вайсковых аналітыкаў, які апраўдаў баі на знясіленне. Разлютаванае супрацьстаянне аслабіла войска Расеі дастаткова моцна, каб два ўкраінскія контрнаступы дабіліся поспеху, - мяркуюць экспэрты Роб Лі і Майкл Кофман. Дзве аперацыі ў Харкаўскай і Херсонскай абласцях сталі самымі зневажальнымі паразамі ў вайне для Расеі пад кіраўніцтвам Уладзіміра Пуціна.

«Тое, колькі боепрыпасаў выдаткавала Расея і якія яна панесла страты, стварыла ўмовы для паражэння расейскага войска», - растлумачыў Лі.

Ці зможа Бахмут адыграць тую ж ролю для чаканага вясновага наступу Украіны? Лі мяркуе, што гэта будзе залежаць ад шматлікіх фактараў, у тым ліку, колькі салдат Расея зможа адправіць на фронт пасля мабілізацыі восенню. New York Times піша, што стратэгічная каштоўнасць Бахмута сумнеўная. Але горад стаў важным сімвалам для абодвух бакоў. Для Расеі акупацыя горада стала б самым вялікім поспехам за многія месяцы. Для Украіны доўгія і знясільваючыя баі зрабілі Бахмут сімвалам нацыянальнай стойкасці. У мінулым месяцы Зяленскі згадаў пра горад падчас звароту да Кангрэсу, а таксама ўручыў спікеру Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэлосі ўкраінскі сцяг, падпісаны жаўнерамі, якія абараняюць Бахмут. Выданне таксама перасцерагае, што размовы аб «цытадэлі Бахмут» могуць стварыць рызыкі. Аналітыкі перасцерагаюць, што такі тытул можа паўплываць на вайсковыя пастановы і патэнцыйна зацягнуць адступленне войскаў з горада, калі ўзнікне такая неабходнасць.

New York Times піша, што бітву за Бахмут можна падзяліць на дзве фазы. У першыя 100 дзён горад атакавалі атрады рэгулярнага войска Расеі, а затым да іх далучыліся найміты з ПВК «Вагнер». Другая фаза больш крывавая. Расея пачала атакаваць горад, выкарыстоўваючы брыгады са зняволеных. Уладальнік «Вагнера» і блізкі сябар расейскага прэзідэнта Яўген Прыгожын разглядае перамогу ў Бахмуце як спосаб умацаваць свае палітычныя пазіцыі ў Расеі. Менавіта ён стаў выпрабоўваць новую тактыку. Выданне тлумачыць, што салдаты-вязні фактычна становяцца гарматным мясам. Украінскія жаўнеры называюць такі расейскі падыход «нападам чалавечымі хвалямі».

«Фактычна яны бяруць на сябе асноўны ўдар украінскага адказу. А потым заходзяць лепш падрыхтаваныя сілы, каб захапіць тэрыторыю, праз якую прайшлі гэтыя людзі», - патлумачыў амерыканскі вайсковец на ўмовах ананімнасці.

Украінскі палкоўнік у адстаўцы Сяргей Грабскі сказаў, што баі ў Бахмуце і ў яго наваколлях - гэта «зусім іншая па сваёй прыродзе» вайна. З яго слоў, Украіна працягвае абараняць горад збольшага таму, што «іх страты важныя для нас».

Апошнія навіны