BE RU EN

УСУ распавялі, што за расейскае судна было знішчанае ля вострава Белагрудага

Як выявілася, гэта быў катэр.

Сілы абароны таўрычнага кірунку знішчылі расейскі катэр на Дняпры.

Пра гэта распавёў кіраўнік аб'яднанага прэс-цэнтра Сіл абароны таўрычнага кірунку палкоўнік Яўген Ерын у каментары «Украінскай праўдзе».

«Гэта адбылося на Дняпры ля вострава Белагрудага, паражэнне ажыццёўленае артылерыйскімі сродкамі», – сказаў ён.

Белагрудая выспа знаходзіцца ў дэльце Дняпра, недалёка ад Голай Прыстані.

Аб ліквідацыі катэра акупантаў гаварылася ў ранішняй справаздачы Генштаба УСУ, аднак без падрабязнасцяў.

Апошнія навіны