BE RU EN

Праз санкцыі «Гомельскі хімзавод» пазбавіўся 95% экспарту

Прадукцыю даводзіцца збываць на стратных кірунках.

Праз напад Расеі на Украіну ў сакавіку мінулага года "Гомельскі хімзавод" пазбавіўся 95% экспарту. У сувязі з гэтым прадпрыемства пастанавіла падвысіць кошты на ўнутраным рынку.

Пра гэта «Вестнику «Белнафтахіма» распавёў дырэктар прадпрыемства Дзмітрый Чарнякоў.

«Не сакрэт, што ў пачатку сакавіка мы нечакана пазбавіліся 95% экспарту, які складаў 70% усяго даходу, і засталіся са стратным унутраным рынкам. Рэч у тым, на працягу пяці гадоў прадпрыемства не падымала кошты ўгнаенняў унутры краіны, бо ўдавалася перакрываць страты на айчынным рынку даходамі ад экспарту», - сказаў ён.

Са слоў дырэктара, прадпрыемству давялося эканоміць на ўсім. Акрамя таго, яно сканцэнтравала намаганні на пераарыентацыі экспарту, які складаў 360-430 тысяч тон штогод.

Чарнякоў таксама адзначыў, што ў «Гомельскі хімзавод» захаваў прысутнасць у Еўропе. Для гэтага давялося прыбраць з NPK-угнаенняў калійны складнік, які апынуўся пад санкцыямі.

«Пастаўкі мінеральных угнаенняў у Азію і Паўднёвую Амерыку для нас стратныя з-за істотных выдаткаў на дастаўку, бо лагістычнае плячо ад Гомеля да іншага кантынента вялізнае. Тым не менш адкрылі новы рынак - Лібію, адгружалі прадукцыю ў КНР і іншыя краіны», - дадаў дырэктар.

Апошнія навіны