BE RU EN

У расейскім Новакубанску падпалілі будынак архіва ФСВП

Паводле папярэдніх звестак, згарэла блізу тысячы крымінальных спраў.

Уначы 10 студзеня ў горадзе Навакубанску Краснадарскага краю РФ у памяшканні архіва мясцовага аддзела ўпраўлення ФСВП, у якім захоўваліся крымінальныя справы паднаглядных асоб, якія адбывалі пакаранне.

Са звестак расейскіх СМІ, у аднапавярховым будынку не было ні відэаназірання, ні сігналізацыі. Папярэдне, прычынай узгарання называецца падпал.

Паводле папярэдніх звестак, у агні магло знікнуць блізу 800 крымінальных спраў зняволеных. Загінулых і пацярпелых няма.

Апошнія навіны