BE RU EN

Пашынян адмовіўся праводзіць вучэнні АДКБ у Арменіі

  • 10.01.2023, 11:31

Армянскі прэм'ер заявіў, што «вучэнні немэтазгодныя».

Мінабароны Арменіі паведаміла АДКБ, што Ерэван уважае за немэтазгоднае правядзенне ў краіне вучэнняў Арганізацыі.

Аб гэтым заявіў прэм'ер краіны Нікол Пашынян.

Адзначым, што кіраўнік Арменіі крытыкуе пракрамлёўскі вайсковы блок за неэфектыўнасць. АДКБ адмаўляецца падтрымліваць Ерэван у канфлікце з Азербайджанам.

Як пісаў сайт Charter97.org, Пашынян на саміце Арганізацыі краін дамовы аб калектыўнай бяспецы заявіў аб «фіяска» вайсковага блока, сабранага Крамлём з рэспублік былога СССР.

Апошнія навіны