BE RU EN

СМІ: Генерал Лапін, які правароніў контрудар УСУ, узначаліў штаб Наземных войскаў УС РФ

Яго актыўна крытыкаваў Кадыраў.

Генерал-палкоўнік Аляксандр Лапін быў прызначаны начальнікам Галоўнага штаба Наземных войскаў Узброеных сіл Расеі. Пра гэта РБК распавяла крыніца ў Мінабароны РФ. Інфармацыю пацвярджаюць і іншыя расейскія СМІ.

Да канца кастрычніка 2022 года Лапін займаў пасаду камандзіра групоўкай войскаў «Цэнтр», якая захоплівала Луганскую вобласць. У лістападзе стала вядома, што часовыс выканаўцам абавязкаў камандзіра ЦВА прызначылі генерала Аляксандра Лінькова.

Генерала Лапіна крытыкавалі з боку больш радыкальнага крыла расейскіх «ястрабаў». Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў вінаваціў яго ў здачы Лімана, у прарыве УСУ на адным з адцінкаў фронту і называў «недарэкам».

Падобныя рэчы казаў і кіраўнік ПВК Вагнера Яўген Прыгожын.

Апошнія навіны