BE RU EN

Беларусы зараз могуць атрымаць польскі праязны дакумент замежніка для выезду за мяжу

Але не ўсе.

Беларусы, якія атрымалі ў Польшчы гуманітарны часовы дазвол на жыхарства, таксама могуць атрымаць польскі праязны дакумент для замежніка. Пра гэта паведаміў ЦБС.

Польскі праязны дакумент выдаецца тэрмінам на год і замяняе ў паездках за мяжу пашпарт у выпадках, калі дакумент страчаны, пашкоджаны ці непрыдатны для выкарыстання, а атрымаць новы пашпарт немагчыма з-за рызыкі рэпрэсій у выпадку вяртання на радзіму.

«З 1 студзеня 2023 года грамадзяне Беларусі, якія атрымалі дазвол на часовае пражыванне ў адпаведнасці з артыкулам 186 пунктам 1 падпунктам 9 закона аб замежніках (Ustawa o cizoziemcach), могуць атрымаць польскі праязны дакумент для замежніка», - паведамілі ў ЦБС.

Падаць заяву на выдачу польскага праязнога дакумента для замежніка неабходна ваяводзе на месцы жыхарства заяўніка.

Апошнія навіны