Параза лёгкіх і праблемы з сэрцам: Міхалкову становіцца горш
- 10.01.2023, 11:02
Лекары паставілі дыягназ расейскаму рэжысёру.
Стан 77-гадовага рэжысёра, пуцініста Мікіты Міхалкова пагаршаецца. У яго, як піша блізкі да расейскіх сілавікоў Telegram-канал MASH, узрасла плошча паразы лёгкіх і абвастрыліся хранічныя праблемы з сэрцам.
«Паводле нашай інфармацыі, пасля КТ лёгкіх у Мікіты Сяргеевіча выявілі рост пашкоджаных участкаў. У параўнанні з папярэднімі вынікамі - стан пагоршыўся. Нягледзячы на адмоўныя тэсты на грып і ковід, а таксама комплексную тэрапію, лекары паставілі дыягназ - ідыяпатычная пнеўманія», - піша Telegram-канал.
У Міхалкова арытмія. Без належнай дапамогі ў яго мог развіцца інфаркт.
Як пісаў сайт Charter97.org, Міхалкоў актыўна распаўсюджваў тэорыі змовы аб вакцынацыі. Заяўляў, што заснавальнік кампаніі Microsoft Біл Гейтс "«хоча чыпаваць усё чалавецтва з дапамогай прышчэпак».
Пазней Міхалкоў усё ж прышчапіўся «Спадарожнікам V».