BE RU EN

Фёдараў: Расейцы баяцца размяшчаць мабілізаваных у Мелітопалі

УСУ даведаюцца пра ўсё, што робяць акупанты ў Мелітопалі.

Акупанты перакідваюць дадатковыя рэсурсы ў часова акупаваную частку Запарожскай вобласці, але баяцца размяшчаць іх у Мелітопалі з-за дзеяння сіл супраціву, якія перадаюць інфармацыю украінскім спецслужбам.

Пра гэта паведаміў мэр Мелітопаля Іван Фёдараў. Паводле ягоных слоў, УСУ даведаюцца аб усім, што робяць акупанты ў Мелітопалі.

- Варта адзначыць, што цяпер яны свае эшалоны вайсковай тэхнікі даганяюць да Сокала-Горнага - гэта амаль мяжа Херсонскай і Запарожскай абласцей, бо баяцца іх дастаўляць у Мелітопаль. Яны разумеюць, што ўсё, што знаходзіцца ў Мелітопалі, праз нашыя сілы супраціву адразу даведаюцца нашыя спецслужбы, нашы Узброеныя сілы, - сказаў Фёдараў.

Ён адзначыў, што ў апошнія дні прыязджаюць чарговыя партыі мабілізаваных, якіх у асноўным размяшчаюць на Азоўскім узбярэжжы.

- У Мелітопалі яны баяцца размяшчацца, тым больш, пасля тых выбухаў, якія адбыліся ў мінулыя выходныя, калі быў цалкам знішчаны склад боепрыпасаў рашыстаў на адным з прамысловых прадпрыемстваў. Таксама мы бачым істотныя страты акупантаў. Напрыклад, учора ў морг Мелітопаля прывезлі цэлую фуру забітых рашыстаў. Сёння морг цалкам перапоўнены і нават цывільныя не маюць доступу да яго, калі нехта памёр, - распавёў гарадскі кіраўніку.

Паводле ягоных слоў, у пасёлку Вялікая Белазёрка акупанты поўнасцю перарабілі пад морг адну са школ і там на тэрыторыі аграфірмы абсталёўваюць брацкія магілы.

Апошнія навіны