BE RU EN

УСУ атрымаюць рэвалюцыйную швэдскую зброю: што пра яе вядома

САУ Archer - сапраўдны «касмічны карабель».

Швэцыя рыхтуецца перадаць УСУ найлепшыя ў свеце САУ Archer - гэта адна з найноўшых, рэвалюцыйных САУ у прынцыпе, якая абсалютна аўтаматызаваная. Яе галоўная асаблівасць у тым, што яна можа выйсці на пазіцыю, ажыццявіць серыю з трох-чатырох стрэлаў і з'ехаць яшчэ да таго, як першы набой узарвецца на пазіцыях ворага.

Як швэдскія САУ дапамогуць знішчаць ворага распавёў экспэрт ва ўзбраеннях, галоўны рэдактар Defence Express Алег Каткоў у эфіры Апостраф TV.

«У склад экіпажа САУ уваходзіць, калі я не памыляюся, толькі тры чалавекі - камандзір, наводчык і кіроўца. Экіпаж не мае справу з боепрыпасамі, акрамя закладкі іх у аўтамат», - распавёў ён.

Алег Каткоў дадаў, што гэтая САУ створаная непасрэдна паводле канцэпцыі контрбатарэйнай барацьбы і вядзення бою паводле прынцыпу манеўр - агонь - манеўр. Яна можа выйсці на пазіцыю, ажыццявіць серыю з трох-чатырох стрэлаў і з'ехаць яшчэ да таго, як першы набой узарвецца на пазіцыях ворага.

Гэта тэхніка, якая наводзіцца за лічаныя секунды, адкрывае агонь амаль адразу пасля таго, як спынілася.

«Гэта значыць, гэта касмічны карабель, калі мы нават будзем яго параўноўваць з амерыканскімі М-109 Paladin. Але ёсць свае нюансы, як і ў стаўленні любой новай аўтаматызаванай тэхнікі. Яны ў тым, што падчас інтэнсіўнай эксплуатацыі могуць вылезці пэўныя рэчы, якія не закладаліся канструктарамі і не выяўлены падчас умеранай эксплуатацыі мірнага часу. Гэта значыць гэтае САУ сапраўды не прызначаная для таго, каб завальваць супраціўніка сотнямі набояў», - растлумачыў экспэрт.

Паводле ягоных слоў, САУ Archer не мае магчымасці весці агонь з зямлі, гэта значыць калі набоі ляжаць побач і яны проста па канвееры падаюцца ў саму САУ, каб весці пастаянны агонь.

«Гэтая САУ мае свой боезапас - каля двух дзясяткаў набояў - пасля адпрацоўкі якога трэба ехаць на перазарадку. Гэта значыць гэтыя САУ працуюць увесь час у руху. Адносна далёкасці, гэта найлепшая зброя ў пытанні вядзення агню, на далёкасці 50-60 км высокадакладнымі 155 мм набоямі», - рэзюмаваў Алег Каткоў.

Апошнія навіны