BE RU EN

«Эфект лавіны»: украінскі вайсковец расказаў, якім будзе адказ на напад з Беларусі

Пасыплецца ўвесь фронт акупантаў.

Экс-камандзір роты батальёна «Айдар» Яўген Дзікі не выключае, што наземны наступ з тэрыторыі Беларусі адбудзецца. Аб гэтым ён распавёў у эфіры Radio NV.

«Я б не выключаў на 100%, што яны на поўным сур'ёзе спрабуюць паўтарыць мінулы год. ...> Гэта дакладна будзе не заўтра. Нават калі ў іх хопіць клёпак пайсці на нас зноў з Беларусі праверанымі маршрутамі, гэта будзе не раней за другую палову сакавіка, а то і красавік», — мяркуе Дзікі.

У той жа час, супакойвае вайсковец, калі яны адважацца, то наступ з тэрыторыі Беларусі не стане катастрофай для Украіны, а нават наадварот:

«Гэта будзе найлепшае, што яны могуць для нас зрабіць. Так, мы перажывём два-тры напружаныя тыдні. ...> Яны крыху папсуюць нам нервы. Але улічваючы, што войска 2.0, гэты другі кантынгент для ўварвання загадзя будзе горшым, чым тое, з якім яны дашлі летась, а сустракаць мы будзем, далікатна кажучы, па-іншаму падрыхтаваныя, то праз два-тры тыдні гэты кантынгент будзе практычна знішчаны».

А далей, на думку Дзікага, пойдзе эфект лавіны:

«Пасыплецца ўвесь іх фронт, уся іх групоўка. Карацей: гэта для нас вельмі аптымістычны сцэнар. Калі ў красавіку яны лезуць да нас, то недзе ў чэрвені-ліпені мы заканчваем гэтую вайну поўным вызваленнем нашых тэрыторый».

Горш будзе, перакананы вайсковец, калі расейскаму войску загадаюць «закапацца» і не наступаць нідзе.

«[Калі расейцы пачнуць] проста закопвацца ў чатырох-пяці лінейную эшалонаваную абарону, выцягваць нас на наступ, зацягваць максімальна доўга працэс, то гэта для нас значна больш цяжкі сцэнарый, чым спроба кульмінацыі вясной - на гэтым яны здохнуць», - дадаў Дзікі.

Як пісаў сайт Charter97.org, гетман УСУ Валерый Залужны заявіў, што ў лютым Расея можа пайсці на Кіеў з Беларусі.

Апошнія навіны