BE RU EN

Унікальная аперацыя: чатыры ўкраінскія вайскоўцы спецыяльнага прызначэння ліквідавалі падраздзяленне расейцаў пад Бахмутам

15 акупантаў знішчаныя, яшчэ шэсць захопленыя ў палон.

Чатыры байцы Сіл спецыяльных аперацый Украіны атакавалі пазіцыю расейцаў пад Бахмутам, у выніку было знішчана 15 акупантаў, паведаміў журналіст Юрый Бутусаў у аўторак, 10 студзеня.

Паводле ягоных слоў, "вельмі павучальную бітву" правяла тактычная група "Адам".

"Дзякуючы якаснаму планаванню і кіраванню, чатыры (4) байца Сіл спецыяльных аперацый атакавалі пазіцыю расейцаў пад Бахмутам і знішчылі 15 салдат супраціўнікаў", – напісаў ён.

Бутусаў дадаў, што падчас зачысткі было захоплена шэсць расейцаў, якім удалося выжыць, усё падраздзяленне цалкам ліквідаванае.

“Група выканала аперацыю без страт. Вынікі аперацыі зафіксаваныя на відэа”, - напісаў ён.

Апошнія навіны