BE RU EN

На расейскім аэрадроме «Энгельс-2» знікаюць самалёты

Украінскія беспілотнікі двойчы атакавалі гэтую авіябазу.

На расейскім аэрадроме «Энгельс-2» у некалькі разоў зменшылася колькасць баяздольных самалётаў за апошні месяц, а таксама з'явіліся ахоўныя бар'еры.

Пра гэта паведамляе праект «Схемы» са спасылкай на спадарожнікавыя здымкі Planet Labs за 7 студзеня.

Спадарожнікавыя здымкі сведчаць аб памяншэнні колькасці баяздольных бамбавікоў на аэрадроме стратэгічнай авіяцыі «Энгельс-2». Паводле інфармацыі журналістаў, усяго іх засталося шэсць: чатыры Ту-95 і два Ту-160. У параўнанні са здымкамі за 6 снежня, такіх бартоў было каля двух дзясяткаў.

На аэрадроме, мяркуючы са спадарожнікавых здымак, таксама стаіць напаўразабраны Ту-95, транспартны самалёт мадэлі ІЛ-76 або ІЛ-78 і пасажырскі самалёт Ту-154.

Акрамя таго, спадарожнік зафіксаваў ахоўныя бар'еры, якія з'явіліся побач з узлётнай паласой ва ўсходняй частцы аэрадрома. «Схемы», спасылаючыся на ваенных экспэртаў, мяркуюць, што гэта можа служыць абаронай ад абломкаў ад верагодных выбуховых прылад.

Як пісаў сайт Charter97.org, украінскія беспілотнікі двойчы атакавалі аэрадром «Энэльс-2».

Апошнія навіны