Афіцэр УСУ: Сітуацыя ў Салядары зараз вастрэйшая, чым у Бахмуце
- 10.01.2023, 9:02
Расейцы выкарыстоўваюць штурмы малымі групамі.
Сітуацыя ў Салядары Данецкай вобласці зараз вастрэйшая, чым у суседнім Бахмуце. Расейцы штурмуюць малымі групамі.
Як паведаміў у Telegram палітолаг і афіцэр першай асобнай брыгады спецпрызначэння імя Івана Багуна Наземных войскаў УСУ Тарас Беразавец, расейскія акупанты атакуюць пазіцыі ўкраінскіх абаронцаў «хвалямі».
«Цяпер вельмі цяжка ў Салядары. Сітуацыя там вастрэйшая, чым у Бахмуце. Супраціўнік атакуе малымі групамі, як правіла, да 8 чалавек, узброеных стралковым, РПГ і «Шмялямі». Напады на нашыя пазіцыі ідуць «хвалямі», - адзначыў Беразавец.
Раней сайт Charter97.org пісаў, што генерал УСУ Сырскі прыбыў у Салядар і зняпраўдзіў фэйкі расейскай прапаганды.