BE RU EN

Пянткоўскі: Прынятая пастанова аб капітуляцыі Пуціна

Расейскі палітолаг мяркуе, што Захад перастаў баяцца.

Расейскі палітолаг і публіцыст Андрэй Пянткоўскі мяркуе, што краіны Захаду прынялі важную пастанову аб безумоўнай капітуляцыі Пуціна.

Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю «24 каналу».

Паводле ягоных слоў, Захад перастаў баяцца Пуціна і ягонага шантажу. Экспэрт дадаў, што «ніякія фокусы з калядным замірэннем яму ўжо не дапамогуць».

Экспэрт адзначыў, што стаўленне Захаду да Пуціна змянілася дзякуючы ўкраінскаму прэзідэнту Уладзіміру Зяленскаму і ягоным словам аб тым, што Украіна становіцца лідаркай свабоднага свету. Менавіта гэтыя словы дапамаглі разбудзіць заходніх супольнікаў Украіны.

Экспэрт таксама патлумачыў, што краіны Захаду знялі самаабмежаванне перадачы УСУ наступальнага ўзбраення і што міжнародная дапамога выйшла на новы ўзровень. Цяпер Украіна атрымае бранятэхніку, якая неабходная ёй для контрнаступных аперацый.

«Цяпер зброя ўжо не проста даецца, як некалі даваліся Javelinы, Stingerы з разлікам, што Украіну яны, можа, за пяць дзён захопяць, а потым украінскія партызаны будуць хадзіць і пастрэльваць. Цяпер ужо, я ўпэўнены, што гэта ідзе на ўзроўні Генштабоаў, у тым ліку і ў офісе генерала Міні. Так распрацоўваецца заключная, фінальная наступальная аперацыя», – кажа Пянткоўскі.

Са слоў Пянткоўскага, бар'ераў няма. Будуць перадаваць тое, што патрэбна для канкрэтных наступаў. Гэта - новы этап у стасунках Украіны і ЗША, і міжнародных партнёраў.

Экспэрт таксама адзначыў, што цяпер Захад глядзіць на Украіну не як на прасіцеля, а як на дзяржаву, якая абараняе Еўропу ад агрэсіі РФ. У гэтым вялікая заслуга УСУ, украінскіх дыпламатаў і кіраўніцтва.

Раней сайт Charter97.org падаваў словы вайсколвага экспэрта Алега Жданава аб тым, што капітуляцыя Пуціна непазбежная.

Апошнія навіны