Як выглядае элітны палац, які выставіў на продаж былы віцэ-прэм'ер Мацюшэўскі
- 10.01.2023, 12:18
Экс-чыноўнік хоча атрымаць за свой палац з гламурнымі інтэр'ерамі $1 200 000.
Свой дом каля вадасховішча Дразды прадае Васіль Мацюшэўскі - старшыня ўправы Банка БелВЭБ, былы віцэ-прэм'ер.
Аб'ява аб продажы палаца банкіра і былога віцэ-прэм'ера з'явілася ў пачатку новага года. На рэкламных фота пакояў - калядная атрыбутыка. Мільянер хоча атрымаць за свой катэдж з гламурнымі інтэр'ерамі 1 200 000 даляраў. У доме некалькі ванных пакояў, джакузі. Прычына продажу невядомая, але вядома, што эканамічная справа супраць банкіра не закрытая, піша «Наша Нiва».
Плошча пляцу - 11 сотак, плошча самога палацу - 289,6 м2, з іх жылая - 111,2 м2.
Інтэр'ер дома ў яго таксама з прэтэнзіямі. «Дом, як у Пугачовай», - сказаў рыэлтар. Гэта, можа быць, і перабольшанне, але гэта не сціплая аздоба: карнізы, вітражы і нават месцамі пазалота. Здымка гавораць самі за сябе.
Што прымусіла Мацюшэўскага прадаваць катэдж, невядома.
Але нядаўна ён быў фігурантам крымінальнай справы Банка БелЗЭБ - мы падрабязна асвятлялі гэтую гісторыю. Арыштоўвалі і самога Мацюшэўскага, і яго топ-мэнэджараў.
На выкуп сваіх супрацоўнікаў Мацюшэўскаму прыйшлося браць вялікія грошы ў Ігара Шувалава - старшыні расійскага Знешэканомбанка.